Quick Time Event

Quick Time Events (QTE) — элемент камп’ютарных гульняў. Звычайна QTE уяўляюць сабой дынамічныя сцэны, падчас якіх гулец павінен хутка выканаць якія-небудзь дзеянні (напрыклад хуткі націск пэўных клавіш або тузаніне джойсцікам у розныя бакі). Амаль ва ўсіх сітуацыях невыкананне QTE адмоўна адбіваецца на сюжэтнай лініі гульні (напрыклад, у «Dead Space», калі гулец не паспявае выконваць разнастайныя QTE, то кожны правал прыводзіць да смерці; у «Heavy Rain» правал у QTE прыводзіць да гібелі ключавых персанажаў). Піянерам у плане QTE можна назваць гульню Dragon's Lair.

Часта выкарыстоўваецца ў аркадах. Сістэма больш характэрная для гульнявых прыставак, чым для гульняў на персанальных камп’ютарах.

Да вартасцяў сістэмы QTE можна аднесці ўсплёскі адрэналіну падчас гэтых сцэн. Таксама калі належным чынам стварыць атмасферу страху (напрыклад у хорарах), раптоўнае QTE моцна палохае гульца. У асобных выпадках пры належнай атмасферы гульні ў яго можа паўстаць жаданне адчайна змагацца за жыццё героя.

Адной з першых гульняў, якія выкарыстоўваюць QTE была Time Gal (1985 год). QTE сістэма праславілася дзякуючы прыгодніцкім гульням Danger Girl, Shenmue, Dragon's Lair, Fahrenheit (Indigo Prophecy) і ў далейшым знайшла шырокае прымяненне ў такіх гульнях як: God of War, Tomb Raider, Resident Evil, Collapse, Grand Theft Auto: San Andreas (у міні гульнях), Saints Row 2 (міні-гульні), Dead Space, Heavy Rain, Метро 2033, ObsCure 2, Clive Barker's Jericho, Sonic Unleashed, Star Wars: The Force Unleashed, Вядзьмар 2: Забойцы каралёў, Battlefield 3, Jurassic Park: The Game, FarCry 3, Need For Speed: The Run, Remember Me, The Wolf Among Us, The Order: 1886, Until Dawn і іншых.


Developed by StudentB